Белорусский портал в Казахстане

Музей гісторыі ВАВ прэзентаваў мабільную экспазіцыю аб вызваленні Беларусі



У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску адкрыўся праект "Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі.Верасень 1943 г. - ліпень 1944 г."

Праект рэалізаваны сумесна з пасольствам Кітая ў Беларусі. Галоўная яго мэта - зрабіць музей больш даступным для наведвальнікаў з аддаленых куткоў Беларусі.

Пляцоўкай для стварэння мабільнай экспазіцыі стала прастора перасовачнага паўпрычэпа плошчай 30 кв.м. Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў.

Першы і другі прысвечаны пачатковаму этапу вызвалення рэспублікі і Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". Трэці раздзел расказвае аб адной з асаблівасцей аперацыі "Баграціён" - узаемадзеянні часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі з партызанскімі фарміраваннямі.

Партызанскі парад, які адбыўся 16 ліпеня ў вызваленым Мінску, стаў тэмай чацвёртага раздзела. Прадстаўлены фотадакументальны матэрыял з фондаў музея дапоўнены картамі, плакатамі, газетамі, лістоўкамі, асабістымі рэчамі ўдзельнікаў вызвалення Беларусі.

3 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/591/36200
Текущая дата: 16.11.2024