Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зрабіла шмат, каб быць камфортнай краінай для маці і дзяцей



Аб гэтым заявіла 5 ліпеня, віншуючы жанчын, якія сталі маці ў Дзень Незалежнасці, у 6-й гарадской клінічнай бальніцы, міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

"Наша краіна праводзіць сацыяльна арыентаваную палітыку. Кожнае дзіця ў нашай краіне жаданае, і таму сёння свята не толькі маці, якія падарылі сваім сем`ям і нашай краіне цудоўных немаўлят у Дзень Незалежнасці. Але гэта свята ўсіх нас, таму што ў беларусаў цудоўная зямля, цудоўная краіна, дзе пануюць мір і згода", - сказала Лілія Ананіч.

Паводле яе слоў, у краіне зроблена каласальна многа, каб Беларусь заслужыла права быць 25-й у рэйтынгу краін, спрыяльных для мацярынства, са 179 дзяржаў свету і першая з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сем`і з дзецьмі атрымліваюць значную падтрымку. Беларусь узяла цвёрды курс, каб у сем`ях з`явіліся другія і трэція дзеці, у 2015 годзе зацверджаны сямейны капітал.

"Я ўпэўнена, што дасягненні краіны ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, краіны, якую паважаюць ва ўсім свеце, адгукнуцца самым галоўным - мы будзем прырастаць чалавечым патэнцыялам", - сказала міністр.

Віншаванне маці, чые дзеці з`явіліся на свет у Дзень Незалежнасці, праводзіцца па ініцыятыве РГА "Белая Русь" з 2009 года. Як адзначыў намеснік старшыні "Белай Русі" Сяргей Пігараў, у гэтым годзе дзеці, якія нарадзіліся 3 ліпеня сем гадоў таму, ужо пойдуць у другі клас. Ён пажадаў маладым маці самых лепшых змяненняў у жыцці са з`яўленнем дзяцей.

Як расказаў галоўны ўрач 6-й гарадской клінічнай бальніцы Віктар Гурко, на працягу апошніх сямі гадоў штогадова ў радзільным аддзяленні бальніцы з`яўляюцца на свет каля 6 тыс. маленькіх грамадзян Беларусі. Ён лічыць, што Беларусь можа ганарыцца развітой педыятрычнай службай.

Да акцыі "Белай Русі" ў бягучым годзе далучыўся хакейны клуб "Дынама" (Мінск). Галкіпер беларускай дружыны Дзмітрый Мільчакоў як малады тата ведае, што выгадаваць дзяцей - цяжкая праца, але і вялікая радасць, якую жанчыны дораць сваім родным і блізкім.

Звязда, 5 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/591/36204
Текущая дата: 16.11.2024