Белорусский портал в Казахстане

Аляксей Грос на "Славянскім базары" падорыць Але Пугачовай яе генеалагічнае дрэва



Аб гэтым паведаміў куратар праекта Сяргей Андрыянаў.

Прадстаўнік Беларусі на конкурсе выканаўцаў "Віцебск-2016" Аляксей Грос на "Славянскім базары" падорыць мегазорцы Але Пугачовай яе генеалагічнае дрэва. Паводле яго слоў, матэрыялы генеалагічнага дрэва збіраў 30 гадоў стрыечны дзядзька Алы Барысаўны, які пражывае ў Бранскай вобласці. Аднак самастойна ён не меў магчымасці аформіць дакументацыю, і каманда Аляксея Гроса ўзяла на сябе рэалізацыю гэтай задачы.

У выніку прыгожа аформленае палатно даўжынёй 1,5 м уключае інфармацыю аб усіх членах роду Алы Барысаўны, пачынаючы з прадзеда Фёдара Пугачова, які меў маёнтак у Магілёўскай губерні.

Аўтар гэтай работы - дызайнер Наталля Аксіновіч. Генеалагічнае дрэва Аляксей Грос мае намер уручыць прымадоне на канцэрце Алы Пугачовай і Максіма Галкіна, які адбудзецца на юбілейным "Славянскім базары ў Віцебску" за дзень да ўрачыстага адкрыцця.

Таксама ў якасці падарункаў канкурсант уручыць Але Барысаўне і Максіму Галкіну вышытыя ўручную майкі, а каб не памыліцца з памерам, каманда Аляксея Гроса звязвалася з асабістым стылістам прымадоны. Не застануцца без увагі і юныя Ліза і Гары, якія атрымаюць вышыванкі.

Аляксей задумаў падарыць вышыванкі і ўсім сваім сапернікам на першай рэпетыцыі з Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі. Для дзяўчат падрыхтаваны белыя майкі, для хлопцаў - чорныя.

Каманду Аляксея Гроса на фестывалі можна будзе пазнаць па фірменнай майцы з выявай вакаліста: прадстаўнік конкурсу ад Беларусі на ёй прадстаўлены ў жартаўлівым вобразе віцебскага князя Альгерда. Толькі артыст не на кані і ў даспехах, а ў кашулі-вышыванцы і з мікрафонам у руцэ. Каманда музыканта запрашае ўсіх паклоннікаў размяшчаць фота ў падтрымку канкурсанта ў сацыяльных сетках.

27 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/592/36094
Текущая дата: 16.11.2024