Белорусский портал в Казахстане

Беларускія артысты спяюць на мовах свету на фестывалі нацыянальных культур



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Беларускія артысты спяюць на мовах свету на XI Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне 4-5 чэрвеня.Акрамя ўдзельнікаў нацыянальных аб`яднанняў.

У Гродна прыедуць амаль 40 вядомых беларускіх выканаўцаў. Госці свята выступяць у гала-канцэрце "Кветкі Радзімы". З фестывальнай сцэны будуць гучаць песні, папулярныя ў розных краінах, - нацыянальныя хіты на сербскай, украінскай, эстонскай і іншых мовах.

Так, Аляксей Грос запяе на эстонскай мове, група Las Vegas - на латышскай. На беларускай мове выканае "Рэчаньку" група Navi, а "Дразды" спяюць "А я лягу-прылягу".

Арганізатары свята ў Гродне падрыхтавалі насычаную музычную праграму. Фестываль не страціў свае традыцыйныя элементы: гасцей запросяць падворкі, будзе працаваць інтэрнацыянальная пляцоўка, пройдуць канцэрты нацыянальных мастацтваў.

У праграме фестывалю матарызаваны парад, лазернае шоу, выстаўкі нацыянальнага начыння і зброі, спартыўныя спаборніцтвы, работа арт-гарадка, кінапаказы пад адкрытым небам.

У гэтым годзе адзін з самых папулярных сімвалаў Беларусі - бусел - выбраны ў якасці сімвалам фестывалю. Крыло птушкі ўпрыгожана палітрай сімвалаў розных нацыянальнасцей. Стылізаваная выява бусла размешчана на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі.

Традыцыйным лагатыпам фестывалю таксама застаўся цвецік-сяміцвецік, які сімвалізуе разнайстайнасць і мірнае жыццё ў Беларусі розных нацыянальнасцей. Яго тэма шырока выкарыстана ва ўбранні горада.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя два гады з 1996 года. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай свята па традыцыі з`яўляецца Гродна.

3 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/598/35756
Текущая дата: 16.11.2024