Такое меркаванне выказаў кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.
"Гады незалежнасці прадэманстравалі не толькі міралюбнасць Беларусі, але і яе імкненне да міратворнасці, да сцвярджэння маральных законаў дабра і справядлівасці", - адзначыў Мікалай Шчокін.
Паводле яго слоў, кожны беларус мае права ганарыцца сваім народам - народам, які ўнёс вялікі ўклад у перамогу над фашызмам і аднавіў краіну з разрухі, які пабудаваў развітую індустрыяльную і сацыяльна камфортную дзяржаву з высокім эканамічным і чалавечым патэнцыялам. Наша краіна здольна процістаяць выклікам і пагрозам сучаснага свету, абапіраючыся на генетычнае разуменне каштоўнасці чалавечага жыцця, незалежнасці і суверэнітэту, падкрэсліў Мікалай Шчокін.
"Дата 3 ліпеня сімвалізуе не толькі гераічны перыяд беларускай гісторыі. Гэта адлюстраванне палітычнай, сацыяльна-эканамічнай сталасці грамадства і дзяржавы, - лічыць эксперт. - Нашай галоўнай каштоўнасцю з`яўляецца тое, што беларускі народ сам вырашае, як яму жыць у сваёй краіне і як развівацца ў будучым".
БЕЛТА, 3 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/599/36150
Текущая дата: 29.12.2024