Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Арыгінальныя выданні з Сербіі будуць прадстаўлены на выстаўцы "Францыск Скарына і яго эпоха", якую рыхтуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Народная бібліятэка Сербіі прадаставіць арыгінальныя выданні з фонду для экспанавання на гэтай выстаўцы. Дамоўленасць дасягнута 18 мая на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіча з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым. Кіраўнік ведамства і пасол Сербіі на сустрэчы абмеркавалі таксама магчымасць скласці канкрэтную праграму супрацоўніцтва па розных напрамках у сферы культуры.
Міністэрства культуры Беларусі выступіла з прапановай правесці Дні культуры Беларусі ў Сербіі ў 2017 годзе. Барыс Святлоў адзначыў, што вітае наладжванне прамых кантактаў з сербскімі ўстановамі культуры, такімі як Народны тэатр Сербіі. Ён таксама выказаў удзячнасць Народнай бібліятэцы Сербіі за намер прадаставіць арыгінальныя выданні Францыска Скарыны і анансаваў выпуск факсімільнага выдання кніг майстра да 2017 года, якое будзе ў якасці падарунка накіравана і ў сербскую бібліятэку.
Велька Кавачавіч уручыў Барысу Святлову пісьмо міністра культуры і інфармавання Сербіі, у якім выказваецца гатоўнасць сербскага боку актыўна супрацоўнічаць у галіне культуры.
Прыкладам такога супрацоўніцтва з`яўляецца ўзаемадзеянне нацыянальных тэатраў дзвюх краін.
Супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Беларуссю і Сербіяй рэгулюецца міжурадавым пагадненнем аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, культуры і спорту, падпісаным у Мінску ў 1996 годзе, і праграмай супрацоўніцтва ў сферы культуры і мастацтва паміж Міністэрствам культуры і інфармацыі Сербіі і Міністэрствам культуры Беларусі, падпісанай у беларускай сталіцы ў 2012 годзе.
19 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/600/35608
Текущая дата: 16.11.2024