Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага, які памёр 26 чэрвеня на 87-м годзе жыцця.
"Расціслаў Іванавіч па праве заслужыў званне аднаго з найвялікшых акцёраў сучаснасці. Найвышэйшы прафесіяналізм, тонкае адчуванне псіхалогіі персанажаў і літаратурнай асновы, прыроджаная інтэлігентнасць, унікальная манера ігры дазволілі яму стварыць у тэатры і кіно сотні запамінальных роляў, якія сталі неад`емнай часткай скарбніцы беларускага мастацтва", — гаворыцца ў спачуванні, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Расціслава Янкоўскага атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. "Сыход яго з жыцця — незаменная страта для нацыянальнай культуры", — падкрэсліў Лукашэнка.
Як раней паведамлялася, развітанне з народным артыстам СССР пройдзе 28 чэрвеня з 10.00 да 12.00 у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага, дзе з 1957 года служыў акцёр.
Марына Носава, БелаПАНМінск, 27 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/600/36090
Текущая дата: 28.12.2024