Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.
Выстава беларускіх ікон "Іканапіс Беларусі 17-21 стагоддзяў" будзе прадстаўлена з 18 мая па 25 ліпеня ў Музеі Ватыкана.
Усяго ў экспазіцыю ўвойдуць 33 іконы - праваслаўныя і каталіцкія.
У асноўным гэта будуць работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама 3 - з Дома міласэрнасці, напісаныя сучаснымі іканапісцамі.
"Для нас будзе вельмі прыемна паказаць гэтыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах - беларускай, рускай, італьянскай, англійскай. Будзем іх раздаваць бясплатна наведвальнікам нашых выстаў", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.
Іконы ў Музеі Ватыкана будуць размяшчацца ў шкляных вітрынах.
З-за такіх умоў, паводле слоў гендырэктара музея, давялося двойчы перафармаціраваць экспазіцыю: некаторыя іконы з-за сваіх вялікіх памераў проста не маглі ўвайсці ў вітрыны. Дарэчы, у інтэр`еры музея рымска-грэчаскі іканастас. Таму беларускія іконы вельмі арганічна ўпішуцца ў агульную канцэпцыю выставачнай залы.
Пасля выставы ў Ватыкане ў верасні-кастрычніку плануецца падрыхтаваць вялікую справаздачу ў Нацыянальным мастацкім музеі: паказаць нават тыя іконы, якія не ўвайшлі ў гэту экспазіцыю.
На адкрыцці выставы ў Ватыкане будзе праваслаўны хор. Плануецца выезд Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архібіскупаТадэвуша Кандрусевіча.
У цэлым, паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, гэта ўнікальны знакавы праект, які рыхтаваўся некалькі гадоў. Вялікая дапамога ў яго рэалізацыі аказана дыпламатамі, а таксама супрацоўнікамі Мінкультуры, Міністэрства замежных спраў.
Праект папулярызуе не толькі Нацыянальны мастацкі музей, але і краіну ў цэлым.
"Выставіцца ў Музеі Ватыкана не так проста. Увайсці ў такія прэстыжныя залы - гэта гонар для любой краіны", - рэзюмаваў гендырэктар.
5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/603/35419
Текущая дата: 16.11.2024