Папа Францішак 7 мая прызначыў арцыбіскупа Венскага кардынала Крыстафа Шонбарна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня 2016 г. у Будславе.
13 красавіка 1991 г. Папам Яна Паўлам ІІ былі адноўлены каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай «Nos autem» была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія была ўтворана ў межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, Гродзенская – у межах Гродзенскай вобласці і Пінская – у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Такім чынам, 1-2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудзецца святкаванне сярэбранага юбілею ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Таксама сёння прызначаны два дэлегаты, якімі з’яўляюцца кс. дэкан Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка, і кс. Віктар Гайдукевіч SDB, Рэгіянальны настаяцель «Таварыства св. Францішка Сальскага» ў Беларусі.
Праграма святкавання будзе пададзена.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/603/35484
Текущая дата: 16.11.2024