Белорусский портал в Казахстане

Таленавітай моладзі ў 2016 годзе са спецфонду Прэзідэнта Беларусі акажуць падтрымку на Br6 млрд



Адпаведнае распараджэнне 6 чэрвеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2016 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдзелена Br6 млрд.

Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 130 прэтэндэнтаў. Грашовымі прэміямі ад Br12,6 млн да Br19,95 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 7 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.

Грашовымі прэміямі рознага памеру заахвочаны 62 навучэнцы і студэнты, а таксама 13 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсу Саюзнай дзяржавы.

Пятнаццаці прадстаўнікам моладзі будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br2,1 млн кожная за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах. Трыццаці тром навучэнцам і студэнтам у трох узроставых катэгорыях назначаны стыпендыі ў памеры ад Br0,63 млн да Br1,05 млн. Са сродкаў фонду таксама выдзелена тры гранты.

Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі грант выдзелены на арганізацыю і правядзенне серыі канцэртаў праекта "Дакрананне" для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот, дзяцей і моладзі з нядобранадзейных сем`яў г.Мінска і Мінскай вобласці.

Гомельскаму дзяржаўнаму каледжу мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага грант прадастаўляецца на набыццё канцэртнага раяля для заняткаў мастацкай творчасцю і правядзення на базе гэтай установы міжнародных конкурсаў.

Грант таксама выдзелены ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" на арганізацыю і правядзенне новага конкурсу "Талент краіны" ў мэтах выяўлення і заахвочвання маладых талентаў, прапаганды іх творчасці.

6 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/605/35793
Текущая дата: 28.12.2024