Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
"Дон Кіхот" упершыню прагучыць на беларускай мове ў Іспаніі на IX штогадовых "Сервантаўскіх чытаннях"
На "Сервантаўскіх чытаннях", якія штогод праходзяць у доме-музеі Сервантэса ў гарадку Эсківіас, прадстаўнікі замежных дзяржаў чытаюць урыўкі са знакамітага твора Сервантэса "Хітрамудры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі" на роднай мове. У гэтым годзе ўдзел у чытаннях прымае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
Твор, які ўвайшоў у спіс ста найбольш значных твораў сусветнай літаратуры розных краін, культур і часоў, складзены ў 2002 годзе Нарвежскім кніжным клубам сумесна з Нарвежскім інстытутам імя Нобеля, прагучыць на беларускай мове ў доме-музеі Сервантэса ўпершыню.
Дырэктар НББ 21 красавіка сустрэўся з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі Анай Сантас Арамбура. У ходзе сустрэчы калегі абмеркавалі магчымасці наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Іспаніі.
У праграме знаходжання дырэктара НББ таксама - інтэрв`ю "Радыё Іспаніі" і сустрэчы ў вядучых музеях Мадрыда - музеі Прада і Каралеўскім палацы. Візіт Рамана Матульскага арганізаваны з 21 па 24 красавіка пры садзейнічанні прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Іспаніі.
22 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/606/35274
Текущая дата: 16.11.2024