Аб гэтым 13 красавіка перад нарадай па правядзенні мерапрыемства паведаміў намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.
Міністэрства культуры акажа фінансавую, інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку ў правядзенні VIII Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод", які пройдзе ў Гомелі 16-18 верасня.
Намеснік міністра адзначыў, што естываль, вядомы далёка за межамі Беларусі, з`яўляецца візітнай карткай Гомеля, і дадаў, што Міністэрства культуры падтрымае любыя прапановы ад мясцовых органаў улады, якія датычацца арганізацыі танцавальнага форуму.
"Размова ідзе аб фінансавай падтрымцы, а таксама аб асвятленні мерапрыемства ў рэспубліканскіх СМІ", - сказаў Васіль Чэрнік.
Ён падкрэсліў, што правільна арганізаваная піяр-кампанія міжнароднага фестывалю дасць магчымасць прыцягнуць дадатковых гледачоў, у тым ліку замежных турыстаў.
На нарадзе таксама была дасягнута дамоўленасць аб тым, што Міністэрства культуры акажа садзейнічанне ў атрыманні віз для замежных удзельнікаў танцавальнага форуму.
__________________________________________
Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" упершыню прайшоў у 1997 годзе. Яго заснавальнікамі выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам і Гомельскі гарвыканкам. Мэта танцавальнага форуму - развіццё харэаграфічнага мастацтва, пашырэнне і ўмацаванне творчых сувязей, узаемадзеянне культур розных краін.
13 красавіка 2016, Гомель
Юлія Лысенка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/607/35170
Текущая дата: 16.11.2024