Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.
У Беларусі, паводле даных на 1 красавіка бягучага года, пражываюць 13 тыс. 682 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Цяпер у Мінску жывуць два Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі гэта высокае званне ў гады ВАВ, - Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустоў Іван Ільіч.
У рэспубліцы сярод 9 тыс. удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны амаль 2,4 тыс. чалавек з`яўляюцца інвалідамі. З-за старога ўзросту, хвароб, наступстваў раненняў з кожным годам ветэранаў ВАВ становіцца ўсё менш.
Так, у 2015 годзе з жыцця пайшлі 3,3 тыс. ветэранаў вайны, у бягучым годзе - амаль 0,8 тыс. чалавек. На 1 красавіка бягучага года ў рэспубліцы налічвалася амаль 3,8 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама больш за 240 чалавек, якія працавалі на аб`ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў, інтэрніраваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў.
У Беларусі на 1 красавіка было 59 чалавек, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб`ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах.
У краіне жывуць 560 чалавек, які працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".
У рэспубліцы налічваецца менш за 800 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх наступствамі. Членамі сем`яў загінулых воінаў і партызанаў з`яўляюцца 784 чалавекі.
Былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання прызнаны 22,3 тыс. жыхароў рэспублікі.
Прававы статус і меры сацыяльнай абароны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны вызначаны законамі Рэспублікі Беларусь "Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы", "Аб ветэранах", "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".
У адрозненне ад іншых краін у Беларусі для ветэранаў вайны ўстаноўлены льготы па медыцынскім абслугоўванні, забеспячэнні лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні, прадастаўленні жылых памяшканняў, жыллёва-камунальных паслугах, па аплаце карыстання кватэрным тэлефонам, праездзе на пасажырскім транспарце.
Акрамя таго, на іх распаўсюджваюцца льготы, прадугледжаныя падатковым, працоўным, пенсійным заканадаўствам.
3 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/611/35385
Текущая дата: 26.12.2024