Выстаўка "Час і творчасць Льва Бакста" адкрыецца 29 красавіка ў Вільнюсе, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Міжнародны выставачны арт-праект, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Льва Бакста, стартаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 9 лютага гэтага года.
За час экспанавання ў Мінску адбыўся шэраг тэматычных лекцый, куратарскія экскурсіі, кінаклубы, прэзентацыя эсэ "Леў Бакст: Жыццё пяром Жар-птушкі" Уладзіміра Шчаснага.
У арт-праекце прадстаўлены жывапіс, графіка і эскізы да розных спектакляў і балета, дзякуючы якім Леў Бакст, чыя радзіма - Беларусь, атрымаў славу сусветна вядомага мастака, сцэнографа.
У экспазіцыю ўключаны работы, выкананыя ў розных жанрах і тэхніках: ад жывапісу і графікі да тэатральных эскізаў. Усяго больш як 200 экспанатаў склалі выстаўку, у якую ўвайшлі творы з музеяў Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі.
Гледачу прадастаўлена магчымасць убачыць творы Льва Бакста з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка - уладальніка самага багатага на сёння прыватнага збору станковых твораў аўтара ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Сярод экспанатаў таксама аўтарскія літаграфіі Льва Бакста з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, работы з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва.
Цяпер экспазіцыя часова прапішацца ў сталіцы Літвы. Потым запланавана экспанаванне выстаўкі ў Рызе, а завершыць праект дэманстрацыя на радзіме майстра - у Новым замку ў Гродне.
Міжнародны арт-праект арганізаваны пры падтрымцы Белгазпрамбанка.
Леў Бакст (Розенберг) нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне. Пасля вучобы ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і парыжскіх мастацкіх школах стаў адным з заснавальнікаў легендарнага аб`яднання "Свет мастацтва" і аднайменнага часопіса. Ён быў выдатным партрэтыстам, ілюстратарам, дэкаратарам і мадэльерам свайго часу.
Сусветную вядомасць яму прынесла супрацоўніцтва з балетным імпрэсарыа Сяргеем Дзягілевым, па запрашэнні якога Бакст бліскуча аформіў шэраг пастановак "Рускіх сезонаў" у Парыжы, у тым ліку "Клеапатра" (1909), "Шэхеразада", "Жар-Птушка" (1910), "Нарцыс" (1911), "Дафніс і Хлоя" (1912).
Выстаўкі работ Льва Бакста праводзяцца ў прэстыжных музеях свету. Цэны на яго творы б`юць рэкорды продажаў на аўкцыёнах. У 2012 годзе з аўкцыёну Christie`s у Лондане тэатральны эскіз "Жоўтая султанша" Бакста быў прададзены больш як за 1 млн еўра.
Як адзначылі ў Міністэрстве культуры, у Вільнюсе запланавана падпісанне праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры Літвы на 2016-2018 гады.
25 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/612/35324
Текущая дата: 26.12.2024