Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
На сустрэчы ішла размова аб пытаннях, што датычацца ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы.
Мітрапаліт Павел закрануў тэму будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, прылеглай да цяперашняга будынка Мінскай епархіі.
Прэзідэнт у цэлым пагадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва, калі ўзнікла такая неабходнасць. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паколькі прынялі рашэнне аб будаўніцтве такога духоўнага цэнтра, то праект павінен быць вытрыманы належным чынам і адпавядаць свайму прызначэнню. Плануецца, што для рэалізацыі праекта будзе створаны Царкоўны папячыцельскі савет.
З улікам таго, што будаўніцтва зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення вялікіх мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы. "У Мінску для гэтага хапае месц", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Ёсць яшчэ шэраг праблем, якія я гатовы абмеркаваць. Давайце падумаем аб тым, у якім напрамку будзем дзейнічаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. У час сустрэчы было закранута пытанне плануемай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з членамі Сінода БПЦ.
11 сакавіка 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/614/34690
Текущая дата: 15.11.2024