Белорусский портал в Казахстане

Узроставая розніца пры выхадзе на пенсію ў мужчын і жанчын павінна захавацца



Такое меркаванне ў эфіры навін тэлеканала АНТ 13 сакавіка выказала намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

"Усё ж такі павінна быць розніца ў пенсійным узросце ў мужчын і жанчын. Сацыяльны аспект адыгрывае немалаважнае значэнне: жанчына - эта маці, гаспадыня. Яна нясе сур`ёзную нагрузку як на рабоце, так і дома", - сказала віцэ-прэм`ер.

Пры гэтым, паводле яе слоў, інтэрвал паміж датай выхаду на пенсію ў жанчын і мужчын павінен захавацца, нягледзячы на тое, што працягласць жыцця ў першых большая.

Наталля Качанава нагадала, што ўрадам былі прапанаваны тры варыянты па пенсійным парозе: 60 гадоў для жанчын і 65 - для мужчын, 60 - для жанчын і 63 гады для мужчын і 58 гадоў для жанчын і 63 - для мужчын.

Адказваючы на пытанне, калі ў Беларусі прымуць рашэнне па павышэнні пенсійнага ўзросту, Наталля Качанава сказала: "Урад вывучаў гэту сітуацыю. Разглядаў усе аспекты, у тым ліку павелічэнне працягласці жыцця насельніцтва. Мы бачым, што ў 2017-2020 гады будзе максімальная колькасць пенсіянераў, таму мы прапануем сёння пачатак 2017 года".

Паводле слоў віцэ-прэм`ера, разгляд адпаведнага пытання - гэта "цяпер неабходнасць, таму што так складваецца дэмаграфічная сітуацыя".

Яна звярнула ўвагу, што колькасць насельніцтва старэйшага за пенсійны ўзрост у 1960 годзе складала 13,6 працэнта, у 2015 годзе - ужо 25 працэнтаў.

"У сувязі з гэтым мы разумеем, што на працуючых грамадзянах нагрузка павялічваецца", - канстатавала Наталля Качанава.

14 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/614/34705
Текущая дата: 15.11.2024