Белорусский портал в Казахстане

Беларускія дыпламаты высадзілі каля 15 тысяч саджанцаў у Смалявіцкім раёне



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.

Кіраўнікі і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан`юнктуры цэн, а таксама члены іх сем`яў 9 красавіка ўзялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу — 2016".

Беларускія дыпламаты высадзілі каля 15 тысяч саджанцаў бяроз і хвой у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, у непасрэднай блізкасці ад мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", перавыканаўшы на 30% запланаваны аб`ём работ.

"Тыдзень лесу" праводзіцца ў Беларусі штогод. Галоўнай мэтай акцыі з`яўляецца "прапаганда руплівага стаўлення да лесу як нацыянальнай багацця, прыцягненне грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў". Сёлета акцыя прысвечаная 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Мінск, 9 красавіка 2016
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/615/35117
Текущая дата: 25.12.2024