Белорусский портал в Казахстане

Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады



Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2016 года нумар 232, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Праграма накіравана на фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі.

Адказным заказчыкам праграмы выступае Міністэрства спорту і турызму. Дзяржпраграма ўключае дзве падпраграмы: "Кадравае, навуковае і навукова-метадычнае забеспячэнне ў сферы турызму" і "Маркетынг турыстычных паслуг".

Першая прадугледжвае распрацоўку новых прынцыпаў і падыходаў да фарміравання і папулярызацыі нацыянальнага турыстычнага прадукту, а таксама кадравае, навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне турызму.

Другая прадугледжвае стварэнне шматузроўневай сістэмы пашырэння турыстычных паслуг, развіццё інфармацыйнай сістэмы комплекснай падтрымкі ўнутранага і ўязнога турызму, развіццё сеткі турыстычных інфармацыйных цэнтраў.

Фінансавае забеспячэнне рэалізацыі дзяржпраграмы будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў са штогадовым удакладненнем аб`ёмаў фінансавання, а таксама за кошт уласных сродкаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і суб`ектаў гаспадарання.

28 сакавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/617/34974
Текущая дата: 26.12.2024