Белорусский портал в Казахстане

Беларусы выбралі лепшую паштовую марку 2015 года



"Белпошта" падвяла вынікі конкурсу-апытання на лепшую паштовую марку 2015 года, паведаміла вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю "Белпошты" Алена Арлова.

У апытанні маглі прыняць удзел усе жадаючыя, на конкурс было адпраўлена 1370 анкет.

Першае месца заняў паштовы блок "70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" (дызайн Таццяны Кузняцовай).

На другім месцы - паштовы блок "Архіпастырскае служэнне на Беларускай зямлі пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (мастак Аляксандр Блінцоў, дызайн Алены Мядзведзь).

У першай тройцы таксама паштовы блок "Старыя цацкі" (мастак Яўгенія Бядонік).

Для тых, хто ўдзельнічаў у апытанні, "Белпошта" падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі. Імі па выніках розыгрышу будуць узнагароджаны ўдзельнікі, якія назвалі лепшы выпуск. Лепшым выпускам 2014 года быў прызнаны паштовы блок "Дар`я Домрачава - трохразовая алімпійская чэмпіёнка ХХІІ зімовых Гульняў у Сочы (біятлон). Герой Беларусі".

25 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/618/34946
Текущая дата: 26.12.2024