Кітайскае Свята Вясны адзначалася ў беларускай сталіцы 24-26 лютага.
Заключнае мерапрыемства кітайскага Свята Вясны парадавала багаццем прадстаўленых для дзяцей і моладзі магчымасцей паспрабаваць сябе ў ролі кітайскіх майстроў.
Гэта сустрэча была прызначана менавіта для юных аматараў мастацтваў, і праходзіла яна ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі. У прасторнай зале акрамя традыцыйнай сцэны для артыстаў былі падрыхтаваны асобныя стэнды і сталы для дзяцей і моладзі. Яны маглі маляваць карціны на кітайскія матывы, размалёўваць маскі, а таксама назіраць за стварэннем карцін з напісанымі іерогліфамі пажаданнямі.
Тут жа можна было азнаёміцца з фотавыстаўкай "Новае аблічча Шаўковага шляху", якая трэці дзень праходзіць у Мінску.
Відовішчным у гэты дзень было выступленне артыстаў хэнаньскага творчага калектыву, якія выканалі нацыянальныя танцы і песні. Самае вялікае ўражанне на юных гледачоў зрабіў паказ выхаванцаў Шааліньскай школы баявога майстэрства "Тагоу", якія прыехалі з кітайскага горада Дэнфэн.
Такім чынам, гэтым мерапрыемствам кітайскае Свята Вясны ў бягучым годзе завяршылася.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін выказаў упэўненасць, што правядзенне святкавання дало магчымасць беларусам азнаёміцца з кітайскімі традыцыямі. У праграме мерапрыемстваў пад назвай "Вясёлае веснавое свята прыносіць радасць у Беларусь" былі прэс-канферэнцыя, фотавыстава і канцэрты, а таксама кірмаш мастацтваў.
Арганізатарамі цыкла мерапрыемстваў з нагоды Свята Вясны з`яўляюцца Міністэрства культуры Кітая, кітайская дыпламатычная місія ў Мінску, Міністэрства культуры Беларусі пры падтрымцы дэпартамента культуры правінцыі Хэнань і ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс".
Як лічаць у кітайскім пасольстве, культурныя сувязі Беларусі з Кітаем і ў далейшым будуць пашырацца.
26 лютага 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/618/34950
Текущая дата: 15.11.2024