На вуліцах горада ўжо з`явіліся тры першыя білборды, упрыгожаныя беларускімі сімваламі энергіі, росквіту і сонца.
Побач з імі — гонар Магілёўшчыны — уладальніцы Гран-пры, пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх вакальных фестываляў і конкурсаў Валерыя Азаранка і Вольга Канавалава і салістка Магілёўскай абласной філармоніі Вольга Гарнічар, якая ўдастоілася гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры.
— Ідэя падаць беларускі арнамент праз асоб «ад мастацтва» вельмі актуальная, бо менавіта яны спрыяюць захаванню нацыянальных духоўных традыцый і развіццю беларускай культуры, а таксама папулярызуюць яе за мяжой, — адзначыла Іна Караткевіч, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. Менавіта гэта ўпраўленне выступіла ініцыятарам праекта.
Памочнікам у рэалізацыі карыснай справы стала рэкламнае агенцтва «Рекламатар» — буйны распрацоўшчык праектаў, у тым ліку і сацыяльных. (З найбольш вядомых — «Дажынкі», «Александрыя збірае сяброў», «Моладзь. Будучыня».)
— Тэматычныя плакаты на рэкламных шчытах — толькі першы крок у рэалізацыі праекта «Азбука беларускага арнаменту». Зараз мы працуем над далейшымі спосабамі падачы інфармацыі. Магчыма, гэта будзе тэматычны сайт, група ў сацыяльных сетках, флэшмобы, — удакладніла каардынатар праекта Юлія Антоненка.
Нэлi Зігуля
zigulya@zviazda.by
zigulya@zviazda.by
Звязда, 17 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/619/34356
Текущая дата: 15.11.2024