Аб гэтым стала вядома 18 лютага ў час візіту ў Гродзенскую вобласць дэлегацыі Турэцка-беларускага савета дзелавога супрацоўніцтва.
"Мы зацікаўлены ў развіцці двухбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва. З сакавіка ў найбольш развітых рэгіёнах Турцыі пройдуць Дні Беларусі, разлічваем на правядзенне аналагічных мерапрыемстваў і ў абласцях Беларусі", - адзначыў на сустрэчы ў Гродзенскім аблвыканкаме старшыня Турэцка-беларускага савета дзелавога супрацоўніцтва Сефа Гемдэніз.
Ён растлумачыў, што турэцкія дзелавыя колы зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва ў плане лагістыкі, банкаўскай сферы, у павелічэнні колькасці прамых авіярэйсаў паміж краінамі, а таксама ў развіцці культурнага і адукацыйнага супрацоўніцтва. Цікавасць у гасцей выклікала інфармацыя аб традыцыйным для Гродна фестывалі нацыянальных культур.
У час сустрэч у Гродзенскім аблвыканкаме і СЭЗ "Гроднаінвест" былі агучаны і канкрэтныя перспектывы супрацоўніцтва.
"Гатовы прапанаваць турэцкім інвестарам рэалізацыю праекта па будаўніцтве другой гідраэлектрастанцыі на рацэ Нёман. У плане лагістыкі наш рэгіён вызначаецца выгадным месцазнаходжаннем, сучасны аэрапорт у Гродне дасць магчымасць наладзіць прамыя авіярэйсы з Турцыяй. Гатовы абмеркаваць сумесныя праекты ў сферы адукацыі", - адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук.
Ён таксама акцэнтаваў увагу гасцей на іншых важных інвестыцыйных напрамках, такіх як будаўніцтва, машынабудаванне і развіццё турыстычнай сферы і сферы паслуг. 18 лютага ў час візіту ў Гродзенскую вобласць турэцкая дэлегацыя азнаёмілася з інвестыцыйнымі магчымасцямі рэгіёна і СЭЗ "Гроднаінвест".
18 лютага2016, Гродна
Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/619/34379
Текущая дата: 15.11.2024