Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску ўпершыню адзначаюць прысваенне гораду Магдэбургскага права



Магдэбургскае права горад атрымаў 17 сакавіка ў 1597 годзе.

У праграме экскурсіі, лекцыі, паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі і нават сярэдневяковая дыскатэка.

Дзякуючы яму ў Віцебску з`явіліся магістрат, герб, харугва, а таксама дзень для правядзення штогадовага кірмашу. Галоўным адміністрацыйным будынкам горада і яго ўпрыгажэннем стала ратуша. Зараз тут размяшчаецца Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Падзеі, прысвечаныя новаму святу, прадоўжацца ў Віцебску цэлы год. Арганізатары ўжо запланавалі адкрытыя лекцыі і тэматычныя конкурсы.   

tvr.by, 17 сакавіка 2016


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/620/34782
Текущая дата: 26.12.2024