Час умацавання духу і ўнутранага абнаўлення. Сем тыдняў стараннай малітвы папярэднічаюць святу Вялікадня, які сёлета прыпадае на 1 мая.
Пост нагадвае пра 40 дзён, якія Ісус правёў у пустыні. На працягу ўсяго посту царква заклікае вернікаў не ўжываць мяса, малако, яйкі і рыбу. Пры выкананні посту важна памятаць, што гэта не столькі ўстрыманне ад ежы, колькі духоўнае самаўдасканаленне.
Протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель Усіхсвяцкага прыходу г. Мінска: "Мэта - ачысціць свой свет душы, зазірнуць унутр сябе, і пост пачынаецца не з погляду на тое, хто як і чым займаецца, а погляду на сябе. Гэта час, калі мы маем магчымасць і здольнасць зазірнуць унутр сваёй душы, навесці там парадак".
Першы тыдзень посту - гэта час разважання пра душу і пра Бога, пра тое, што можна палепшыць у сваім жыцці. Пост фізічны - толькі дадатак да духоўнага ачышчэння і абнаўлення. Пажадана адмовіцца ад забавак, не асуджаць, не зласловіць, імкнуцца быць уважлівымі і спагадлівымі адзін да аднаго.
tvr.by, 14 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/621/34708
Текущая дата: 26.12.2024