Белорусский портал в Казахстане

Замежнае кіно на "Беларусь 3" будуць трансліраваць на беларускай мове



Аб гэтым паведаміў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька ў час анлайн-канферэнцыі на сайце газеты "СБ. Беларусь сегодня".

"Мы будзем павялічваць беларускае вяшчанне. У першую чаргу на тэлеканале "Беларусь 3". Я ўвогуле маю мару, каб ён стаў поўнасцю беларускамоўным. Але гэта складана. Напрыклад, няма сэнсу перакладаць на беларускую мову расійскія фільмы. Іншыя замежныя фільмы мы будзем перакладаць", - сказаў Генадзь Давыдзька.

Паводле яго слоў, таксама на беларускай мове стануць часцей размаўляць на тэлеканале "Беларусь 1". "Вядома, хацелася б павялічваць прысутнасць беларускай мовы на тэлебачанні. Але спачатку павінны часцей выкарыстоўваць беларускую мову ў нашым грамадстве, а потым мы пойдзем за ім", - дадаў Генадзь Давыдзька.

4 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/622/34109
Текущая дата: 15.11.2024