Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 8 Сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўніцам прыгожай палавіны чалавецтва.
"Гэта свята асацыіруецца з абуджэннем прыроды пасля зімовага сну, прыгажосцю і вечным адраджэннем жыцця. І глыбока сімвалічна, што гэты цудоўны дзень прысвечаны менавіта вам - прыгожай палавіне чалавецтва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб і мужчыны, і ўсё грамадства ўдзялялі такую ўвагу жанчынам не толькі ў дні гэтага міжнароднага свята, а заўсёды. Прэзідэнт падкрэсліў тую велізарную ролю, якую адыгрываюць жанчыны ў грамадстве.
Складаючы большасць насельніцтва Беларусі, жанчыны ўносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне маладой суверэннай дзяржавы, развіццё ўсіх яе сфер і забеспячэнне шчаслівай будучыні, лічыць кіраўнік дзяржавы.
"Нямала дачок беларускай зямлі ўпісалі яркія старонкі ў гісторыю нашай Радзімы. Яны сталі прыкладам міласэрнасці і мудрасці, працавітасці і вернасці сваёй краіне", - сказаў Прэзідэнт.
"Радасна бачыць, што нашы сучасніцы не застаюцца ўбаку ад самых актуальных праблем сённяшняга жыцця, асвойваюць перспектыўныя прафесіі, найноўшыя тэхналогіі. І ў той жа час захоўваюць лепшыя душэўныя якасці, праяўляючы талент мацярынства і клопату аб падрастаючым пакаленні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Няхай гэта цырымонія ўзнагароджання стане яшчэ адной падставай сказаць словы шчырай удзячнасці і любові ўсім нашым жанчынам, якія не толькі прысутнічаюць у гэтай зале. Дзе б вы ні працавалі, за вашы поспехі і дасягненні - вам пашана і павага", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці працаўніцам сельскай гаспадаркі, айчыннай сістэмы аховы здароўя, педагогам. Дзяржаўныя ўзнагароды былі ўручаны дырэктару ТАА "Старобінскі" Салігорскага раёна, начальніку шпіталя МУС, дырэктару брэсцкай сярэдняй школы нумар 20. У ліку ўзнагароджаных - работніцы прадпрыемстваў "Белпошта" і "Белтэлекам", супрацоўніцы пагранічнай і мытнай службаў, артысты Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, а таксама спартсменкі, якія паказалі выдатныя вынікі ў такіх відах спорту, як вольная барацьба і цяжкая атлетыка.
"Але самая складаная, адказная і важная прафесія на зямлі - гадаваць і выхоўваць дзяцей. Вось тут без вас нікуды", - адзначыў Прэзідэнт, уручаючы ордэны Маці жанчынам, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ім за тое, што з мноства жыццёвых шляхоў яны выбралі найбольш высакародны і важны для краіны - мацярынства.
"Гэта велізарны дар і самы вялікі цуд на зямлі. Паколькі, як гаварыў народны пісьменнік Янка Брыль, дзеці - сведчанне вечнасці", - лічыць кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў словы шчырай удзячнасці жанчынам за самаадданае служэнне свайму прызванню.
"Няхай ганаровыя званні, ордэны і медалі стануць бачным увасабленнем той павагі, якую вы заваявалі ў сваіх калектывах, і памятным падарункам да Дня жанчын", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён пажадаў усім здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, шчырай любові родных і блізкіх, здароўя дзецям.
4 сакавіка 2016, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/624/34615
Текущая дата: 27.12.2024