Белорусский портал в Казахстане

У Мінску праваслаўныя набажэнствы прайшлі без парушэнняў грамадскага парадку



Пра гэта паведамляе ГУУС.

У набажэнствах з нагоды Раства, якія прайшлі з 16.00 6 студзеня да 6.00 7 студзеня ў 39 храмах і прыходах Мінска, удзельнічала прыкладна 25 тысяч чалавек, паведаміў у сацсетках прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

"Асноўныя намаганні вартаўнікоў правапарадку былі сканцэнтраваныя на забеспячэнні асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі, недапушчэнні да месца правядзення мерапрыемстваў грамадзян у стане алкагольнага ап`янення. Парушэнняў грамадскага парадку і дарожнай бяспекі не дапушчана", — напісаў прэс-сакратар ГУУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/634/33793
Текущая дата: 31.12.2024