Аб гэтым паведаміла старшыня праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова.
Карта гастранамічнага турызму Беларусі з`явіцца ў 2016 годзе, на ёй будуць адзначаны месцы, дзе можна паспрабаваць аўтэнтычныя нацыянальныя стравы,
"Кулінарная карта краіны выйдзе ў пачатку 2016 пад брэндам "Гасцінія , адпаведнае даменнае імя, дзе будзе размяшчацца яе электронная версія, ужо зарэгістравалі. У якасці дадатку да карты складзены кулінарны зборнік, куды ўвойдзе каля 100 рэцэптаў нацыянальнай беларускай кухні", - распавяла Валерыя Кліцунова.
На гэтай карце пазначаць месцы, дзе можна паспрабаваць аўтэнтычныя нацыянальныя стравы, кулінарныя помнікі і даты "смачных" мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Дадзеную інфармацыю таксама візуалізуюць у адмысловым мабільным дадатку для гастранамічных турыстаў.
Спецыяльна для праекта распрацаваны фірмовы стыль кулінарнай карты. Яе эмблемай стануць скрыжаваныя лыжка і відэлец, стылізаваныя пад нацыянальны арнамент.
Звязда, 10 студзеня 2016
Звязда, 10 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/634/33809
Текущая дата: 31.12.2024