Белорусский портал в Казахстане

Агульнарэспубліканская акцыя "Чысты лес" пройдзе ў Беларусі 17 кастрычніка



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

"Акцыя "Чысты лес" арганізавана з мэтай добраўпарадкавання і навядзення парадку ў лясах, ліквідацыі там несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў. У бягучым годзе яна пройдзе 17 кастрычніка", - растлумачылі ў міністэрстве.

Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў акцыі неабходным інвентаром, арганізуюць вываз смецця.

У прэс-службе падкрэслілі, што акцыя праводзіцца з 2010 года і за гэты час набыла сваіх пастаянных удзельнікаў, колькасць якіх з кожным годам павялічваецца. Чакаецца, што і ў гэтым годзе на работы па ачыстцы лясоў выйдуць амаль 30 тыс. чалавек. У агульнай колькасці за ўсе гады ў акцыі прынялі ўдзел больш як 60 тыс. добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і сродкамі масавай інфармацыі, адзначылі ў ведамстве.

9 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/637/32897
Текущая дата: 15.11.2024