Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка з 65-годдзем



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю вы заслужылі любоў і павагу паклоннікаў як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. Ваш прафесіяналізм як музыканта і кампазітара, шчодрая ад прыроды душа і артыстызм, унутраная культура, здольнасць данесці аўтарскую думку да шырокага гледача робяць Вашы песні любімымі і вельмі папулярнымі ў народзе", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў высокую ацэнку актыўнай дзейнасці Васіля Раінчыка па пошуку юных талентаў, што садзейнічае з`яўленню на беларускай эстрадзе яркіх маладых выканаўцаў, якія праслаўляюць Беларусь на міжнароднай арэне.

9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/639/30010
Текущая дата: 02.06.2024