Аб гэтым паведаміў 22 верасня на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар.
Тыдні Германіі пройдуць у Беларусі з 25 верасня па 24 кастрычніка і будуць прысвечаны 25-годдзю аб`яднання Германіі.
Правядзенне Тыдняў Германіі ў Беларусі ўжо стала добрай традыцыяй. Гэта мерапрыемства арганізуецца на працягу больш як дзесяці гадоў. У гэтым годзе Тыдні Германіі будуць асабліва маштабнымі і прадоўжацца амаль месяц з нагоды юбілейнай даты. Іх праграма адрасавана ўсім, хто цікавіцца нямецкай культурай, мовай і грамадствам. Пазнаёміцца з Германіяй беларускай грамадскасці дапамогуць фільмы і музыка, тэатр і літаратура, фотавыстаўка і іншыя мерапрыемствы. Адкрыюцца Тыдні выстаўкай на тэму "Шлях да адзінства Германіі".
"За мінулыя гады Тыдні Германіі сталі неад`емнай часткай работы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі. Яны праводзяцца пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з іншымі германскімі ўстановамі і нямецкімі пасрэднікамі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі", - расказаў Петэр Дэтмар.
22 верасня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
22 верасня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/640/32696
Текущая дата: 15.11.2024