Белорусский портал в Казахстане

Украіне трэба прайсці шлях цярпення, разумення і талерантнасці



Такое меркаванне выказала 13 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына прымае ўдзел у сустрэчы "Валянцінка твайму куміру", якую арганізаваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

"Я вельмі хацела б, каб усё прадэклараванае збылося. Аднак кожны пункт (акрамя пункта аб спыненні агню - ён безумоўны) змяшчае вялізную праграму дзеянняў. Для таго каб выканаць любы з гэтых пунктаў, Украіна павінна прайсці вельмі доўгі шлях - шлях цярпення, шлях разумення, талерантнасці. Многія павінны наступіць на ўласную гордасць, на свае інтарэсы дзеля краіны, народа", - сказала Лідзія Ярмошына.

13 лютага ў Рэспубліканскім доме моладзі праходзіць адно з цэнтральных мерапрыемстваў усебеларускай акцыі БРСМ "За любімую Беларусь!" - сустрэча "Валянцінка твайму куміру" з удзелам прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, папулярных артыстаў, тэлевядучых, кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання.

13 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/644/29647
Текущая дата: 18.06.2024