Аб гэтым заявіла першы намеснік старшыні Асацыяцыі культуры і мастацтва Кітая Чжаа Шы 31 ліпеня ў Мінску на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай перасовачнай экспазіцыі 12-й Усекітайскай мастацкай выстаўкі.
Чжаа Шы ўпэўнена, што прадстаўленыя ў беларускай сталіцы творы кітайскага мастацтва будуць садзейнічаць лепшаму ўзаемаразуменню паміж народамі дзвюх краін. Яна таксама адзначыла, што беларускі і кітайскі народы развіваюць традыцыйна дружалюбныя адносіны ва ўсіх сферах пры падтрымцы лідараў дзвюх дзяржаў.
"Абедзве дзяржавы маюць глыбокія нацыянальныя традыцыі, што стварае добрую аснову для культурных абменаў", - падкрэсліла Чжаа Шы.
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў у сваю чаргу падкрэсліў, што беларуска-кітайскія сувязі развіваюцца асабліва актыўна, аб гэтым сведчыць і пастаянны абмен Днямі культуры, а таксама правядзенне культурных мерапрыемстваў.
Экспазіцыя адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Яе арганізатарамі з`яўляюцца Асацыяцыя культуры і мастацтва Кітая, беларуская Канфедэрацыя творчых саюзаў і Кітайская асацыяцыя мастакоў.
У ходзе мерапрыемства адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Канфедэрацыяй творчых саюзаў Беларусі і Асацыяцыяй культуры і мастацтва Кітайскай Народнай Рэспублікі.
31 ліпеня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
31 ліпеня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/644/32204
Текущая дата: 15.11.2024