Белорусский портал в Казахстане

У Турцыі пройдзе Ўсясьветны кангрэс крымскіх татар



У Анкару пачалі зьяжджацца ўдзельнікі Другога Ўсясьветнага кангрэсу крымскіх татар, актывістаў з акуапванага Расеяй Крыму расейскія ўрады не пускаюць на форум.

На ўдзел у кангрэсе пагадзіліся 180 крымскататарскіх арганізацый з 12 краін сьвету, у тым ліку палітычныя дзеячы, амбасадары, прадстаўнікі дыпяматычных місій, навукоўцы, журналісты з краін Эўразьвязу, ЗША і Канады.

Пасяджэньні кангрэсу будуць праходзіць 1-2 жніўня і будуць тычыцца каардынацыі далейшых дзеяньняў крымскіх татар ва ўмовах незаконнай анэксіі Крыму, а таксама парушэньня іх правоў, свабод і пагрозы нацыянальнага зьнішчэння.

Чакаецца, што ў працы кангрэсу возьме ўдзел віцэ-сьпікер парлямэнту Турцыі Наджы Бастанджы, Украіну мае прадстаўляць міністар замежных спраў Павал Клімкін.

Неўзабаве пасля рашэньня правесьці Ўсясьветны кангрэс крымскіх татар у Турцыі акупацыйная расейская ўлада пачала кампанію для прадухіленьня патэнцыйным яго ўдзельнікам ў выездзе за межы паўвострава. Расейскія спэцслужбы ў Крыме практычна штодня выклікаюць на допыты актывістаў крымскіх татар. Ім забаронена выяжджаць за межы паўвострава, таму яны запісалі відэазварот да гасьцей і дэлегатаў форуму.

Міністэрства замежных спраў Украіны распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца пра палітычны ціск з боку расейскіх акупацыйных уладаў на прадстаўнікоў крымскататарскага народу — дэлегатаў кангрэсу.

Адразу пасьля анэксіі Крымскага паўвострава Расеяй у мінулым годзе вясной і да гэтага часу каля 15 000 крымскіх татар вымушана пакінулі Крым. Таксама лідэрам гэтага народа забаронены ўезд у Крым, а органы самакіраваньня крымскіх татар — Курултай і Мэджліс пазбаўленыя магчымасьці праводзіць сваю дзейнасьць, паколькі іх актывы канфіскаваныя.

Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/644/32276
Текущая дата: 15.11.2024