Акцыя супраць прарасійскай палітыкі афіцыйнага Мінска прайшла 30 ліпеня каля беларускага пасольства ў Кіеве.
У ходзе мерапрыемства, у якім удзельнічала некалькі дзясяткаў актывістаў Камітэта вызвалення палітзняволеных, руху салідарнасці "Разам" ва Украіне і іншых арганізацый, былі спалены чорна-аранжавыя ("георгіеўскія") стужачкі, якія "сімвалізуюць злачынствы імперскіх сіл як супраць беларусаў, так і супраць украінцаў", паведаміла прэс-група руху "Разам".
Прысутныя прынялі зварот, які беспаспяхова спрабавалі перадаць у пасольства.
БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2015
Мінск, 30 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/645/32188
Текущая дата: 15.11.2024