Аб гэтым паведамілі ў аддзеле дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.
У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны 8 тыс. 94 жанчыны, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяць і больш дзяцей.
У бягучым годзе гэтай ўзнагароды ўдастоены 339 шматдзетных маці з розных рэгіёнаў Беларусі.
Гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. У адпаведнасці з указам 2006 года шматдзетным маці, якія ўзнагароджваюцца ордэнам Маці, робіцца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ з 1 жніўня па 30 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц складае Br1 млн 569 тыс. 130). Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы заахвочвання ўзнагароджаных гэтых ордэнам.
Некалькі гадоў таму былі ўнесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў "Аб заснаванні Палажэння аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь". І з верасня 2012 года жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з такіх дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь, як ордэн Маці, "Медаль мацярынства", ордэн "Мацярынская слава", ордэн "Маці-гераіня", устанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі.
6 кастрычніка 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
6 кастрычніка 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/646/32847
Текущая дата: 28.12.2024