Белорусский портал в Казахстане

Беларускі спорт робіць істотны ўнёсак у прасоўванне нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы



Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 22 верасня Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

"Сёння кажуць: спорт па-за палітыкай. Спорт — гэта самая вялікая палітыка", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. Поспехі ў спартыўнай сферы садзейнічаюць пазнавальнасці Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва, растлумачыў ён. 

Лукашэнка заклікаў "вялікіх спартсменаў" адэкватна ўспрымаць крытыку з боку грамадства. "На любога спартсмена заўсёды аказваўся націск. Вы — вялікія, вы выступаеце сярод роўных. Калі вы, дасягнуўшы такой вышыні, трапляеце пад крытыку ў сродках масавай інфармацыі, ну што ж, цярпіце і пераадольвайце гэты націск. На вас ціснуць не таму, што вы дрэнныя, а таму, што вашы перамогі — гэта больш, чым палітыка", — сказаў ён. 

Паводле слоў Лукашэнкі, ва ўсяго свету Беларусь асацыюецца з імем Дар`і Домрачавай. Спартсмены такога ўзроўню, заявіў ён, моцна "ўманціраваныя ў палітыку", "з гэтага пачынаецца ўвесь дыялог на самым высокім узроўні". 

У Беларусі, зазначыў кіраўнік дзяржавы, ніколі не шкадавалі грошай на развіццё спорту, таму і запытанне са спартсменаў адпаведнае. "Трэба прывыкнуць да крытыкі. Калі не будзе крытыкі, альтэрнатывы, гэтага ціску, то не будзе выніку", — мяркуе Лукашэнка. 

Ён падкрэсліў, што перамогі спартсменаў — гэта прадмет асаблівага гонару беларускага народа. "Пра беларусаў зараз гавораць як пра маладую, спартыўную нацыю, якая дынамічна развіваецца. Гэтае пытанне не толькі іміджу дзяржавы, але і яе будучыні", — сказаў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/648/32692
Текущая дата: 28.12.2024