Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры В`етнама ў Беларусі пройдуць з 16 па 22 чэрвеня



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Візіт дэлегацыі В`етнама пачнецца 17 чэрвеня з наведвання мемарыяльнага комплексу "Хатынь" і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А 18 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пройдзе адкрыццё фотавыстаўкі "Прыгажосць В`етнама". Экспазіцыя з 50 здымкаў в`етнамскіх фотамайстроў дасць магчымасць азнаёміцца з культурай гэтай краіны. Наведвальнікі выстаўкі атрымаюць уяўленне аб выдатных мясцінах і славутасцях В`етнама, аб прыродзе, фестывальных і конкурсных мерапрыемствах. 

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры і гала-канцэрт у канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга філармоніі адбудзецца ўвечары таго ж дня. Гледачы змогуць пачуць і ўбачыць нумары ў выкананні артыстаў В`етнамскага тэатра оперы і балета і Дзяржаўнай акадэміі музыкі В`етнама. З музычнай культурай гэтай краіны атрымаюць магчымасць азнаёміцца таксама жыхары Маладзечна, дзе 19 чэрвеня адбудзецца канцэрт в`етнамскіх выканаўцаў.

15 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/650/31526
Текущая дата: 15.11.2024