Белорусский портал в Казахстане

Каля беларускага пасольства ў Кіеве прайшла акцыя супраць прарасійскай палітыкі афіцыйнага Мінска



Акцыя супраць прарасійскай палітыкі афіцыйнага Мінска прайшла 30 ліпеня каля беларускага пасольства ў Кіеве.

У ходзе мерапрыемства, у якім удзельнічала некалькі дзясяткаў актывістаў Камітэта вызвалення палітзняволеных, руху салідарнасці "Разам" ва Украіне і іншых арганізацый, былі спалены чорна-аранжавыя ("георгіеўскія") стужачкі, якія "сімвалізуюць злачынствы імперскіх сіл як супраць беларусаў, так і супраць украінцаў", паведаміла прэс-група руху "Разам".

Прысутныя прынялі зварот, які беспаспяхова спрабавалі перадаць у пасольства.

БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/652/32188
Текущая дата: 27.12.2024