Белорусский портал в Казахстане

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і музей "Замкавы комплекс "Мір" выпусцілі манаграфію "Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях"



Аб гэтым паведамілі ў PR-службе Мірскага замка.

На працягу XV—XVI стагоддзяў прадстаўнікі роду Ільінічаў уваходзілі ў Раду ВКЛ, уплывалі на ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, пакінулі значны след у беларускай культуры. Мірскі замак быў пабудаваны менавіта Ільінічамі, якія сталі яго першым ўладальнікамі, атрымаўшы тытул графоў "на Міры".

У выданні разглядаюцца пытанні генеалогіі, геральдыкі і заможнасці беларускага дваранскага роду Ільінічаў, выкладзеная біяграфія яго прадстаўнікоў. Кніга дапоўненая картай уладанняў роду Ільінічаў на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны, а таксама копіямі розных дакументаў. 

Аўтары ўпэўненыя, што манаграфія зацікавіць не толькі вучоных, але і масавага чытача.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 6 верасня ў межах Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне (Гродзенская вобласць).

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/652/32303
Текущая дата: 27.12.2024