Белорусский портал в Казахстане

Парашэнка прапанаваў замяніць савецкія вайсковыя званьні ўкраінскімі



Украінскія, а не савецкія, традыцыі будуць укаранёныя ў сыстэму воінскіх званьняў, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Мне вельмі спадабалася падчас нашай дыскусіі ініцыятыва адысьці ад савецкай арміі. Нам трэба ўкараняць свае, новыя ўкраінскія традыцыі, у тым ліку і новыя ўкраінскія званьні», — сказаў Парашэнка на сустрэчы з чальцамі арганізацыі «Валянтэрскі дэсант» у Кіеве.

Кіраўнік Украіны дадаў, што ініцыятыва замяніць «малодшага лейтэнанта» на «харунжага» цалкам адпавядае і ўкраінскім традыцыям, і эўраатлянтычным памкненьням Украіны. Акрамя таго, Парашэнка выказаўся за ўвядзеньня новага вайсковага званьня — «брыгадны генэрал».

Радыё Свабода
27 ліпеня 2015, Менск

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/653/32146
Текущая дата: 27.12.2024