Такое меркаванне выказала 10 ліпеня ў Віцебску міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
У Віцебску праходзіць круглы стол "Культура і мастацтва як крыніца развіцця духоўна-маральных каштоўнасцей. Роля СМІ ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы славянскіх народаў".
Міністр падкрэсліла, што для абмеркавання за круглым сталом у фестывальным Віцебску вынесена глыбокая тэма, якую задумвалі як акцэнт сёлетняга фестывалю. "Прэзідэнт у звароце да ўдзельнікаў і гасцей форуму сказаў, што Беларусь па праву стала пляцоўкай мірных ініцыятыў, правадніком ідэй міру і супрацоўніцтва, - адзначыла Лілія Ананіч. - Вельмі хацелася б, каб творчыя дэсанты журналістаў прыязджалі ў краіну не толькі ў фестывальныя дні, а заўсёды, калі ў тым ёсць неабходнасць і цікавасць. Мы гатовы дапамагаць у арганізацыі такіх паездак і не толькі па тэме культуры, а па розным спектры пытанняў, якія цікавыя для сродкаў масавай інфармацыі".
Лілія Ананіч падкрэсліла, што міністэрства гатова да дыялогу і чакае прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці, каб журналісты маглі яшчэ больш эфектыўна выконваць сваю работу. "Таму што сёння слова журналіста як ніколі павінна кансалідаваць чытача і гледача, прадстаўнікі СМІ павінны шукаць глыбокія думкі і словы, якія аб`ядноўваюць народы і краіны", - пераканана міністр.
Яна падкрэсліла, што ў Беларусі прэсе ўдзяляецца шмат увагі.
"Кіраўнік дзяржавы сваім указам заснаваў знак "Выдатнік тэлебачання і радыёвяшчання". І мне вельмі прыемна, што ёсць магчымасць уручыць адну з такіх узнагарод прадстаўніку тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Валерыю Зяльвінскаму", - сказала міністр.
10 ліпеня 2015, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА
"Кіраўнік дзяржавы сваім указам заснаваў знак "Выдатнік тэлебачання і радыёвяшчання". І мне вельмі прыемна, што ёсць магчымасць уручыць адну з такіх узнагарод прадстаўніку тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Валерыю Зяльвінскаму", - сказала міністр.
10 ліпеня 2015, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/654/31908
Текущая дата: 27.12.2024