Кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў у Віцебску з нагоды Дня Незалежнасці на плошчы Перамогі стаў вучэбны бой з пераправай цераз Дзвіну на БТР-80 з удзелам дэсантнікаў.
Фарсіраванне воднай перашкоды з выкарыстаннем бронетэхнікі вайскоўцы 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады шырокай публіцы прадэманстравалі ўпершыню. Вучэбны бой праходзіў каля моста Блахіна, дзе дэсантнікі атакавалі і знішчылі лагер умоўнага праціўніка, арганізаваны на беразе Дзвіны.
Да пачатку бою перад прысутнымі выступілі спартсмены-парашутысты віцебскага аэраклуба імя А.К.Гараўца. Неаднаразовыя пераможцы і ўдзельнікі чэмпіянатаў Беларусі і Узброеных сіл паказалі сваё майстэрства падчас скачкоў з Ан-2.
Усяго прыблізна 8 тыс. чалавек узялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах на плошчы Перамогі ў Віцебску.
БелаПАН, 4 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/655/31805
Текущая дата: 26.12.2024