Урачыстая цырымонія ўручэння ордэнаў Маці адбылася 15 траўня ў Мінскай гарадской ратушы.
Ордэны Маці шаснаццаці мінчанкам, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяцёра і больш дзяцей, уручыла намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч. Яна падзякавала шматдзетным мамам за выхаванне дзяцей і павіншавала іх з Днём сям`і.
Усім жанчынам уручылі букеты і падарункі. Святочную атмасферу для шматдзетных сем`яў стваралі творчыя калектывы і выканаўцы.
Уручэнне дзяржаўнай узнагароды Беларусі Ордэна Маці з`яўляецца пацвярджэннем прэстыжу мацярынства. Такой высокай узнагароды ўдастоены 499 шматдзетных мам горада. У 2014 годзе ордэнам Маці ўзнагароджаны 28 мінчанак, якім зроблена аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяцікратнага зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, агульная сума склала Br175,2 млрд.
У Мінску назіраецца ўстойлівы рост колькасці шматдзетных сем`яў. Цяпер на ўліку ў органах сацыяльнай абароны сталіцы знаходзіцца 10 178 шматдзетных сем`яў. За апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася на 4 637.
У горадзе пастаянна вядзецца работа па напаўненні сацыяльнага пакета для сем`яў з дзецьмі. Гэта і гібкія графікі работы, і прадастаўленне дадатковых водпускаў, і розныя віды матэрыяльнай падтрымкі, і льготы на аздараўленне дзяцей. Распрацаваны пералік працоўных і сацыяльных гарантый для ўключэння яго ў калектыўныя дагаворы. Сем`і, у якіх адначасова нарадзіліся двое і больш дзяцей, могуць скарыстацца бясплатнымі паслугамі няні да спаўнення дзецям 3 гадоў. Гэтыя паслугі прадастаўляюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У першым квартале 2015 года імі скарысталіся 320 сем`яў.
15 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
15 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/657/30981
Текущая дата: 15.11.2024