Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.
Да ўдзелу ў форуме запрошаны як дзіцячыя, так і дарослыя аматарскія і прафесійныя харэаграфічныя, аркестравыя і вакальна-харавыя калектывы. Як патлумачыла загадчыца сектарам культуры і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Галіна Данільчык, удзел у танцавальным форуме прымуць каля 30 калектываў з розных абласцей Беларусі, а таксама Польшчы і Літвы. Сёння заяўкі ад удзельнікаў яшчэ паступаюць, арганізатары чакаюць, што ў Слонім з’едуцца каля 500 гасцей.
Звязда, 3 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/659/30823
Текущая дата: 15.11.2024