Фэстываль будзе доўжыцца тры дні — з 5 па 7 чэрвеня.
Паводле міністра культуры Беларусі Барыса Сьвятлова, паводле сваёй значнасьці гэты фэстываль можна параўнаць са «Славянскім базарам у Віцебску», аднак музычны форум у Маладэчне скіраваны менавіта ў бок нацыянальнай культуры.
Самым цікавым міністар лічыць конкурс маладых талентаў, бо гэта музычная, культурная будучыня краіны.
6 чэрвеня пройдзе канцэрт з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестру Беларусі «Вялікія песьні вялікага народу» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Фэстывальны дзень завершыць цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песьні.
7 чэрвеня пройдзе юбілейны канцэрт «Песьня мая...» кампазытара Алега Моўчана. На сцэну ў гэты дзень выйдуць Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Мікалай Скорыкаў, Анатоль Кашапараў, а таксама «Песьняры» і вакальны гурт «Чысты голас».
Завяршэньнем фэстывалю ў Маладэчне стане вечаровы канцэрт з удзелам пераможцаў музычнага праекту «Зорны дыліжанс». Выступяць Дзмітры Калдун, гурт IOWA.
Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ў Маладэчне праводзіцца з 1993 году.
Радыё Свабода
6 чэрвеня 2015, Менск
Радыё Свабода
6 чэрвеня 2015, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/659/31304
Текущая дата: 26.12.2024