У Кіеве завяршыўся гей-парад, які атрымаў назву «Марш роўнасьці».
Як паведамляюць СМІ, падчас сутыкненьняў пацярпелі трое супрацоўнікаў міліцыі, адзін зь іх быў паранены ў шыю. Затрыманыя 10 чалавек, якія атакавалі ўдзельнікаў акцыі.
Раней група радыкалаў прарвала ачапленьне і закідала ўдзельнікаў шэсьця дымавымі шашкамі. Актывістаў ЛГБТ руху ахоўвалі 13 аўтобусаў міліцыі. Паводле дадзеных СМІ, у мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 300 чалавек.
Раней лідэр «Правага сэктару» дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Дзьмітры Яраш заявіў, што яго арганізацыя мае намер перашкодзіць маршу. «Правы сэктар» афіцыйна зьвярнуўся да мэра Кіева Віталя Клічко з заклікам не дапусьціць правядзеньня маршу. У чацьвер Клічко назваў акцыю ЛГБТ-актывістаў «несвоечасовай». Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў акцыю адпаведнай канстытуцыі краіны, але заявіў, што сам у ёй удзелу прымаць ня будзе.
Радыё Свабода
6 чэрвеня 2015, Менск
6 чэрвеня 2015, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/659/31317
Текущая дата: 26.12.2024