Аб гэтым 9 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведамілі арганізатары фестывалю.
Фестываль адбудзецца 20 і 21 чэрвеня. Пройдзе пад адкрытым небам - у музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі". Паводле слоў арганізатараў, "Купальскае кола" будзе маштабным, пройдзе мноства мерапрыемстваў, аб`яднаных адной тэмай, - Купалля - сімвала беларускай культуры.
На фестывалі запланавана навукова-практычная канферэнцыя, на якой вучоныя-этнографы падзеляцца сваімі даследаваннямі традыцый святкавання Купалля. Таксама пройдуць майстар-класы па кавальскай справе, варажбе, свята вогнішча. Плануецца і Горад майстроў - будзе прадстаўлена саломапляценне, ткацтва і шмат іншага. Не абыдзецца без актыўных гульняў - футбола, валейбола, а таксама традыцыйных купальскіх забаў.
Парадуюць гледачоў сваёй творчасцю як беларускія, так і замежныя музычныя групы. Сярод іх - групы Vader, "Стары Ольса", "Палац".
25 і 26 ліпеня ў музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" пройдзе яшчэ адзін, ужо традыцыйны, сёмы фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд", прысвечаны 605-й гадавіне Грунвальдскай бітвы.
Як расказалі арганізатары, цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя бітвы, у якой будзе ўдзельнічаць некалькі соцень чалавек. Гледачы змогуць убачыць гістарычную карціну, што інсцэніруе падзеі тых часоў. Астатнія мерапрыемствы таксама маюць гістарычны ўхіл. Гэта і рыцарскія турніры, турніры лучнікаў, алебардыстаў, конны турнір. Будзе працаваць Горад майстроў, дзе прадставяць сваю прадукцыю каля 70 рамеснікаў.
Музычная праграма за сем гадоў вырасла ў асобнае мерапрыемства, вырашылі назваць яго "Баль пасля бітвы". Гэта будзе фестываль у фестывалі. На сцэне выступяць не менш як 15 груп, хэдлайнерамі стануць расійская група "Мельница", украінская FRAM і беларускі калектыў "Стары Ольса".
Білеты на фестывалі будуць каштаваць у залежнасці ад колькасці дзён знаходжання.
9 чэрвеня 2015, Мінск
Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА
9 чэрвеня 2015, Мінск
Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/659/31394
Текущая дата: 26.12.2024