Белорусский портал в Казахстане

Бяспецы жыццядзейнасці разам з вучэбнымі прадметамі ў адукацыйным працэсе ўдзяляецца прыярытэтная ўвага



Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.

Міністр прымаў удзел у рэспубліканскім семінары па актуальных пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў Магілёве.

"Жыццё і бяспека нашых дзяцей - гэта самае дарагое, што ў нас ёсць, - падкрэсліў міністр адукацыі. - Сапраўды навучаць гэтаму трэба з самага ранняга ўзросту, каб гэта надзейна ўмацавалася ў свядомасці дзіцяці і стала адным з асноўных правіл яго паводзін".

На думку Міхаіла Жураўкова, толькі ў цесным узаемадзеянні з прафесіяналамі - супрацоўнікамі МНС - можна дасягнуць значных вынікаў у гэтай рабоце. "Таму мы задаволены, што ў нас ёсць у гэтым плане ўзамаразуменне і, зразумела, мы не будзем спыняцца на дасягнутым, а будзем і далей удасканальвацца. А тыя недахопы, якія сёння яшчэ існуюць, мы будзем сумеснымі намаганнямі па магчымасці аператыўна ўстараняць", - сказаў ён.

Знаёмячыся з новымі напрацоўкамі выкладчыкаў у плане прымянення сучасных тэхналогій і методык навучання ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.Куляшова, міністр адукацыі запэўніў, што лепшы вопыт у гэтай сферы будзе рэкамендаваны для больш шырокага ўкаранення ў практыку ва ўсіх навучальных установах краіны. "Трэба, каб гэта стала сістэмай у нашай рабоце, як і актыўнае ўзаемадзеянне з усімі зацікаўленымі структурамі. Толькі ў гэтым выпадку мы атрымаем важкі вынік", - падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.

4 чэрвеня 2015, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/660/31272
Текущая дата: 25.12.2024