Віншаванне Прэзідэнта са Святам працы ў Беларусі.
Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.
Па традыцыі мы адзначаем яго як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як сімвал салідарнасці працоўных.
У год 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі агрэсарамі мы выказваем сардэчную ўдзячнасць ветэранам, працоўным калектывам, якія адрадзілі нашу краіну ў пасляваенны час. Іх эстафету працягваюць новыя пакаленні, якія карпатлівай і плённай працай умацоўваюць нашу родную Беларусь, памнажаючы яе нацыянальнае багацце.
Працавітасць беларускага народа служыць надзейным фундаментам дабрабыту дзяржавы. Нашы дасягненні ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і сферы высокіх тэхналогій ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Няхай гэта свята прыйдзе ў кожны дом, прынёсшы з сабой мір і дабро. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/661/30746
Текущая дата: 15.11.2024